hrodna.org
Iдэя сайта:
Мы, жыхары Гродна, грамадзяне Беларусі, аб’ядналіся ў межах незалежнай грамадзянскай ініцыятывы з мэтай пошуку, падтрымкі і прасоўвання незалежных творцаў Гродна і Гарадзеншчыны, а таксама дакументавання і папулярызацыі ведаў пра падзеі апошніх стагоддзяў у нашым горадзе, міжваенную і паваенную гісторыі Гродна і рэгіёна.
Галоўнае

Арлоў, Хадановіч і Касцюкевіч у Гродне!
Уладзімір Арлоў прэзентуе ў нашым горадзе сваю новую кнігу "Пакуль ляціць страла".
Гарадзенская бiбліятэка

Краўцэвіч Алесь. Рыцары і дойліды Гародні
«Рыцары і дойліды Гародні» – 8-ая кніга серыі «Гарадзенская бібліятэка». Яна складаецца з трох навелаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар’еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая падобнага кшталту кніга прысвечаная Гародні.
Акцыi

Акцыя да Дня інвалідаў
Прадстаўнікі Гродзенскага аддзялення РГА “Таварыства беларускай школы” разам з “Гарадзенскай бібліятэкай” сустрэліся з маладымі інвалідамі і дзеткамі-інвалідамі з нагоды адзначэння Міжнароднага Дня інваліда.
Наша жыццё

Акцыя да Дня інвалідаў
01.12.2011
Прадстаўнікі Гродзенскага аддзялення РГА “Таварыства беларускай школы” разам з “Гарадзенскай бібліятэкай” сустрэліся з маладымі інвалідамі і дзеткамі-інвалідамі з нагоды адзначэння Міжнароднага Дня інваліда.
50 гадоў без Фары Вітаўта
02.11.2011
50 гадоў таму ў Гродне камуністамі быў зруйнаваны адзін з найпрыгажэйшых каталіцкіх храмаў нашага краю – Фара Вітаўта. Шасьцісотгадовая гісторыя касьцёла непарыўна зьвязана з гісторыяй горада, а яго лёсадлюстроўвае лёс многіх католікаў гэтага краю.
Сьвятыня, якая перажыла пажары, варожыя навалы і ваяўнічы атэізм, стала ахвярай гарадзенскіх уладаў. Уноч на 29 лістапада 1961 года ленінградзкія піратэхнікі выканалі рашэньне № 883 выканкама Гарадзкогасавета „О мероприятиях по обрушению здания бывшего военного костёла на Советской площади”.

«Крыга» запрашае
02.11.2011
Гарадзенскія мастакі ў першы дзень святкаванняў Дзён Святога Губерта адкрыюць у галерэі “Крыга” выставу “Горад Святога Губерта”.

Міжнародная канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест” пройдзе ў Гродне ў чацьвёрты раз
02.11.2011
Канферэнцыю з 2008 года незалежныя гродзенскія гісторыкі традыцыйна ладзяць у межах Дзён Святога Губерта – апекуна Гродна.









